Праваабаронцы не далі выселіць з інтэрнату жанчыну з непаўналетнімі дзецьмі

Суддзя Трапыніна заслухала аргументацыю бакоў і вырашыла не высяляць жанчыну. Яна спаслалася на тэрміны, паводле якіх Чакаўскую ўжо немагчыма выселіць. Кіраўніцтва трэста,  кажа праваабаронца Барыс Бухель, мусіла падаваць пазоў на высяленне жанчыны 5 гадоў таму. Менавіта тады скончыўся неабходны тэрмін (3 гады) з таго моманту, як муж Чакаўскай страціў правы на пражыванне ў інтэрнаце. 


Дарэчы, пасля змены кіраўніцтва ў будаўнічым трэсце №12 з інтэрнатаў прадпрыемства ўжо выселеныя больш за 50 чалавек.