Праваабаронцы паскардзіліся ў ААН на адвольныя арышты ў Беларусі

Актывісты ініцыятывы “Праваабаронцы супраць катаванняў” накіравалі скаргу ў рабочую групу ААН па адвольных затрыманнях. У скарзе згадваюць Змітра Крэмянецкага, Рамана Васільева, Івана Амельчанку ды іншых актывістаў, паведамляе БелаПАН.

Аўтары скаргі адзначаюць, што арыштаваныя актывісты фактычна не выходзяць на волю і нават тэарэтычна не могуць здзейсніць тыя правапарушэнні, у якіх абвінавачваюцца. Таксама невядома, ці вызваляць іх пасля чарговых “сутак”. Праваабаронцы просяць ААН паўплываць на беларускія ўлады, каб тыя спынілі адвольныя затрыманні.