Праваахоўнікі зацікавіліся дзейнасцю найбуйнейшай будаўнічай фірмы краіны

Чыноўнік падазраецца ў вымагальніцтве і атрыманні буйнога хабару, паведамляе “Ежедневник”. Варта адзначыць, што вытворчае аб'яднанне “Мінскбуд” з'яўляецца на сёння найбуйнейшым аб’яднаннем забудоўшчыкаў не толькі ў Мінску, але і ў Беларусі. Аднак у апошні час да прадпрыемства, якое па сваёй сутнасці з'яўляецца холдынгам, стала ўзнікаць вельмі шмат прэтэнзій не толькі з боку дольшчыкаў, якія сваімі грашыма ўдзельнічаюць у будаўніцтве жылля, але і з боку наглядных органаў.