Праваслаўны святар: "Дзе баба панам, там чорт камісарам"
З нагоды Дня роднай мовы газета "Рэспубліка" пацікавілася ў сваіх чытачоў, якія беларускія словы ці выразы ім падабаюцца найбольш.
Протаіерэй, настаяцель прыхода ў гонар Мікалая Японскага горада Мінска Павел Сярдзюк распавёў пра праграму, якую падрыхтаваў для вучняў старэйшых класаў.
"На занятках размаўляем з хлопцамі і дзяўчатамі пра любоў і культуру чалавечых адносін, — распавядае святар. — У час сустрэч, якія праходзяць на дзвюх мовах, я часта ўжываю каларытныя беларускія выразы. Напрыклад, "Дзе баба панам, там чорт камісарам" або "Вялікага дуба з малым карэннем не бывае". Дзеці адразу ўсміхаюцца і неяк нават актывізуюцца. І гэта нядзіўна, бо вось такія сакавітыя, недвухсэнсоўныя выразы адразу перадаюць тое, што ты хочаш сказаць".
Фота — gymndz.com