Праваслаўныя і каталікі адсвяткавалі Вербную нядзелю
Гэта нядзеля, пасля якой пачынаецца Перадвелікодная сядміца. Роўна праз тыдзень хрысціяне адсвяткуюць Вялікдзень.
Вербную нядзелю адзначаюць у гонар уваходу Хрыста ў Іерусалім. Напярэдадні ў храмах асвячаюць галінкі вярбы, якая замяняе пальмавыя галінкі. Менавіта пальмавымі галінкамі, згодна з Бібліяй, жыхары Іерусаліма віталі Ісуса Хрыста.
Прыходзячы ў храм на набажэнства, вернікі нібыта вітаюць надыход Вялікадня.
Асаблівасць Вербнай нядзелі ў невялікім паслабленні перадвелікоднага паста: вернікам дазволена есці рыбу і ікру, піць віно, хоць цягам Вялікага паста яны забароненыя.