Праваслаўныя вернікі зладзяць хрэсны ход з Мазыра ў Юровічы
Сёння, 13 верасня ў Тураўскай епархіі адбудзецца галоўнае епархіяльнае свята — штогадовы хрэсны ход.
Удзельнікі гэтай цырымоніі пройдуць з Мазыра ў вёску Юровічы, несучы цудатворную ікону Божай Маці Юровіцкай-Міласэрнай. Як паведамілі БелаПАН у кафедральным саборы ў Мазыры, абраз даставілі ў храм яшчэ 4 верасня. Вернікі маглі прыйсці і памаліцца на ікону штодня.
А сёння а 8.00 у саборы адслужаць набажэнства, пасля якога вернікі рушаць у хрэсны ход у Юровіцкі мужчынскі манастыр. У ім і захоўваецца гэтая ікона.