Праз гомельскую мытню хацелі правезці кантрабандныя мабільнікі
Іх кошт ацэньваецца ў 6 тысяч долараў.
Тайнік з 30 тэлефонамі і аксесуарамі да іх знайшлі ў цягніку “Еўпаторыя — Віцебск”, які рухаўся з Украіны ў Беларусь. Пакет з кантрабандным таварам быў у тэхналагічнай нішы аднаго з купэ.
Як звычайна бывае ў такіх выпадках, пасажыры і праваднік вагону запэўнілі мытнікаў, што не ведаюць, адкуль узяўся пакет з тэлефонамі і каму ён належыць. Усе мабільнікі і аксесуары да іх канфіскаваныя, перадае сайт гомельскай мытні.