Прэм’ера шведска-беларускага перфоманса ў Гродне прайшла з аншлагам (фота)

У малой зале гродзенскага драматычнага тэатра не было вольных месцаў. Пасля прадстаўлення адбылася дыскусія з гледачамі. Спектакль паставілі шведскі рэжысёр Бена Ваархам і маладыя беларускія танцоры.

У лістападзе “Change?!” павязуць у Мінск, Віцебск, Гомель, Мазыр і Полацк.