Прэм'ер Літвы абяцае Мінску дапамогу ў расследаванні "цацачнага дэсанту"

Палітык паведаміў, што вярнуўшыся з адпачынку, ён адразу папросіць падаць вычарпальную інфармацыю пра ўсе падзеі, звязаныя з так званым "цацачным дэсантам".

Таксама з'явіліся паведамленні, што літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы 14 жніўня пачала папярэдняе следства наконт незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Літвы. Папярэдняе следства вядзе Генпракуратура Літвы.

Нагадаем, што КДБ звярнуўся да Літвы і Швецыі з просьбай дапамагчы расследаваць факт несанкцыянаванага палёту шведскага лёгкаматорнага самалёта.

Акрамя таго, стала вядома, што камітэт сойма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне плануе 22-23 жніўня правесці пазачарговае паседжанне. На ім будзе абмяркоўвацца справа "цацачнага дэсанту".

Фота Андруса Кубілюса — з сайта 15min.lt