Прэмію "Гліняны Вялес" атрымае журналіст Аляксандр Лукашук

Як паведаміў у сваім блогу заснавальнік прэміі Алесь Аркуш, з дванаццаці экспертаў, якія галасавалі па шорт-лісту літаратурнай прэміі, пяць аддалі свае галасы за гэтую кнігу.

Сёлета ў экспертную раду ўваходзілі Уладзімір Арлоў, Алесь Аркуш, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Ева Вежнавец, Юры Гумянюк, Аляксандра Дынько, Валярына Кустава, Дар’я Ліс, Юнэля Сальнікава, Ігар Сідарук, Андрэй Хадановіч.