Прэзідэнты Расіі і Польшчы ўшануюць памяць загінулых пад Смаленскам

Нагадаем, паміж Польшчай і Расіяй выспявае дыпламатычны скандал. Расійскія ўлады змянілі надпіс на мемарыяльнай дошцы на месцы авіякатастрофы пад Смаленскам, дзе год таму загінулі прадстаўнікі польскай палітычнай эліты.

Сем’і загінулых у авіякатастрофе паставілі мемарыяльную дошку ў Смаленску на польскай мове. На ёй было пазначана, што "прэзідэнт Качыньскі памёр па шляху на адзначэнне 70-й гадавіну савецкага генацыду ў адносінах да ваеннапалонных афіцэраў польскага войска".

Зараз тэкст таблічкі, які ўжо напісаны на дзвюх мовах — рускай і польскай, адносіцца толькі да авіякатастрофы і зусім не згадвае пра катынскія расстрэлы, паведамляе Газета.ру.

"Мы лічым, што гэта вельмі дрэннае рашэнне. Мы чакалі больш абачлівыя адносіны… І мы думаем, што гэта адаб’ецца на атмасферы дня", — сказаў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.