Прэзідэнт Чэхіі будзе выбірацца на ўсенародных выбарах
Дагэтуль галасаванне адбывалася ў парламенце.
Як інфармуе сайт svobodanews.ru, верхняя палата парламента Чэхіі прыняла адпаведныя папраўкі да Канстытуцыі. Ніжняя палата іх ухваліла яшчэ летась. Прэзідэнт будзе выбірацца на 5 гадоў. Выбары па новай схеме ўпершыню пройдуць у 2013 годзе.