Эквадор можа адмовіцца ад выдачы беларускага экс-міліцыянта
Пра гэта прэзідэнт краіны Рафаэль Карэа заявіў 22 жніўня.
Аднак да прэзідэнцкага рашэння сваё слова павінна сказаць вярхоўная судовая інстанцыя краіны — Нацыянальны суд Эквадора, паведамляе сайт "Эквадор сёння". Да судовага рашэння Карэа, па яго словах, не хоча выказваць сваё стаўленне да сітуацыі. Тым не менш, ён абверг звесткі пра тое, што экс-міліцыянта затрымалі, каб дагадзіць Аляксандру Лукашэнку, які наведаў Эквадор сёлета ў чэрвені.
Нагадаем, што афіцыйны Мінск дамагаецца экстрадыцыі Аляксандра Баранкова, які атрымаў у Эквадоры статус уцекача. Былы капітан міліцыі кажа, што яго пераследуюць з палітычных матываў. Яго адвакат Фернанда Лара заяўляе, што ў Беларусі Баранкова могуць асудзіць на смерць, абівнаваціўшы ў здрадзе радзіме.
Тым часам беларускія праваахоўныя ведамствы сцвярджаюць, што падазраюць Баранкова ў карупцыі, вымагальніцтвах і шантажы.
Наконт выпадку Баранкова выказаўся і віцэ-канцлер Марка Альбуха. Ён нагадаў, што асноўным праваабарончым прынцыпам у Эквадоры з'яўляецца адмова ў экстрадыцыі грамадзяніна, калі знаходзіцца пад пагрозай яго жыццё з прычыны магчымай смяротнай кары ці пажыццёвага зняволення. Гэта асноўны аргумент, які прыме да ўвагі прэзідэнт, запэўніў Альбуха.
Фота — svaboda.org