Прэзідэнт Казахстана Назарбаеў пайшоў на саступкі нафтавікам Жанаозена
Там падчас беспарадкаў загінулі па меншай меры 15 чалавек.
Пасля сустрэчы з нафтавікамі ён абвясціў аб адстаўцы свайго зяця Цімура Кулібаева з пасады кіраўніка фонду нацыянальнага дабрабыту "Самрук-Казына". Яму належаць акцыі цэлага шэрагу нацыянальных кампаній, у тым ліку нафтаздабываючай кампаніі "КазМунайГаз", супрацоўнікі якой страйкавалі ў Жанаозене.
Па словах Назарбаева, Кулібаев быў звольнены за тое, што не выканаў яго даручэння па своечасоваму ўрэгуляванню спрэчкі з супрацоўнікамі кампаніі, інфармуе ВВС.
Нагадаем, што масавыя беспарадкі ў Жанаозене пачаліся ў мінулую пятніцу. Ім папярэднічаў шматмесячны страйк, удзельнікі якога пратэставалі супраць скарачэнняў зарплат работнікам нафтавай прамысловасці.