Пружанцам налічваюць заробак на картку, але не ставяць банкаматы

Пра гэта піша газета “Раённыя будні”. Рэч у тым, што ў вёсцы няма ані банкамата, ані плацёжных тэрміналаў у крамах і на пошце. Між тым, у Крыніцах жыве каля 300 чалавек. І ўсе працуючыя, акрамя пенсіянераў, атрымліваюць заробак на банкаўскія карткі.

Каб атрымаць гатоўку, людзі шлюць “ганцоў” у Камянюкі, Пружаны і нават Брэст. І там каля банкаматаў часам можна заўважыць чалавека з дзясяткам банкаўскіх картак і спісам ПІН-кодаў, які здымае наяўныя грошы.

Фота — ilook.by