Пры пажары ў турме Гандураса загінулі каля 300 чалавек
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Камаягуа ў цэнтральнай частцы краіны.
Як паведамляе РБК са спасылкай на Reuters, падчас пажару ў турме загінулі сама меней 272 чалавекі. Як кажа кіраўніца судова-медыцынскай службы краіны Люсі Мардэр, гэта папярэднія звесткі і лік ахвяраў можа павялічыцца.