Прыбіральшчыца крала мяса з мясакамбіната з дапамогай скотчу

Як паведамляе сайт dengi.onliner.by, прыбіральшчыца вырашыла прысабечыць 9 кілаграмаў ялавічыны.

Падпільнаваўшы, калі ў цэху нікога не было, жанчына склала ялавічную выразку ў пакеты і замацавала іх на сабе з дапамогай скотчу. Потым яна пайшла да плота, каб перакінуць крадзенае мяса за тэрыторыю прадпрыемства. Аднак там жанчыну затрымалі кантралёры мясакамбіната.

Цяпер на яе пачалі крымінальную справу за замах на крадзеж.