Прычына смерці Беразоўскага можа быць названая ўжо сёння

Апошнім часам з'явілася версія пра гвалтоўную смерць.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак цела Барыса Беразоўскага было адпраўленае з яго дома ў графстве Беркшыр на ўскрыццё. РІА "Новости" інфармуе, што паліцыя абяцае аб'явіць вынікі ўжо сёння.

Нагадаем, 67-гадовы Барыс Беразоўскі, ратуючыся ад пераследу, выехаў з Расіі і ў апошнія гады жыў у Вялікабрытаніі. Ён памёр 23 сакавіка ў сваім доме.

Цела алігарха Беразоўскага вывезлі з дома (фота, відэа)

Фота — ria.ru