Прыднястроўе імкнецца ў Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана

Самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка накіравала просьбу аб прыняцці ў Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана, а таксама ў ЕўрАзЭС у якасці назіральніка. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ПМР Ігар Смірноў 31 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Ціраспалі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што ПМР не прызнае ў якасці самастойнага дзяржаўнага ўтварэння нават Расія.