Прыхільнікі Чавеса святкуюць яго вяртанне на радзіму

Адразу пасля прыбыцця ў Каракас Чавеса даставілі ў вайсковы шпіталь, інфармуе ВВС. Па словах віцэ-прэзідэнта Нікаласа Мадуры, Чавес пачуваецца добра, ён вельмі рады вяртанню на радзіму.

Тым часам, пакуль усё яшчэ застаецца няясным, калі кіраўнік дзяржавы ізноў прыступіць да працы. Апазіцыя па-ранейшаму патрабуе больш канкрэтную інфармацыю пра здароўе Чавеса.

Фота — Reuters