Прысуд Таццяне Севярынец за Народны Сход пакінулі без зменаў
Такое рашэнне Віцебскі абласны суд вынес 21 снежня.
Абласная каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Севярынец і яе паплечніца Ірына Яскевіч былі асуджаныя за правядзенне Народнага сходу ў Віцебску 8 кастрычніка. 6 снежня ім прысудзілі штрафы ў 875 тысяч і 770 тысяч рублёў адпаведна. Суд прызнаў жанчын вінаватымі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
Паводле меркавання Таццяны Севярынец, дзяржава спрабуе папоўніць бюджэт, штрафуючы грамадскіх актывістаў.