Прыёмшчыца шклатары зарабіла на бутэльках 6,5 мільёна рублёў

Жанчына заніжала кошт на пустыя бутэлькі. Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, праваахоўнікі даказалі некалькі такіх выпадкаў. Падманам спажыўцоў касірка займалася як мінімум з траўня 2012 года па люты 2013-га.

Хоць 53-гадовая жанчына цалкам кампенсавала шкоду, на яе пачалі крымінальную справу. Жанчыне пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю ў сферы гандлю.