Псіхолаг МНС 3 гадзіны ўгаворвала мужчыну не скокаць са 105-метровай трубы

Здарэнне адбылося ў Магілёве. Невядомы ўлез на дымавую трубу заводу штучнага валакна і збіраўся скокнуць з яе.

На месца інцыдэнту выклікалі псіхолага МНС. Адгаворвалі мужчыну ад фатальнага кроку, па звестках сайта TOMIN.BY, каля трох гадзін.

Прыкладна апоўначы “самагубца” перадумаў, спусціўся на зямлю, і… збег! Матывы, якія штурхнулі мужчыну да спробы самагубства, пакуль невядомыя, як, зрэшты, і яго імя і ўзрост. Уцекача шукае міліцыя.