Псіхолагі: карыстанне Facebook негатыўна ўплывае на настрой людзей

Прычым гэта адносіцца да людзей з нізкім узроўнем адукацыі і прыбыткаў, а таксама маладых жанчын — самых актыўных карыстальнікаў. Паводле вынікаў праведзенага даследавання, кожны чацвёрты з іх адчувае ўнутраны дыскамфорт пры парушэнні рэгулярнасці карыстання Facebook. Праўда, адмоўныя эмоцыі могуць узнікаць і пры неабмежаваным знаходжанні ў сацыяльнай сетцы.

Шведскія навукоўцы робяць выснову, што праблемы звязаныя з параўнаннем чалавекам сябе з іншымі. І калі часта гэта робіць, у яго ўзнікае адчуванне, што ён — няўдачнік, інфармуе ИТАР-ТАСС.

Фота — facebookbook.ru