Пуцін і Барадзін абмеркавалі "залежнасці" Беларусі ад Расіі
На паседжанні саўміна Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, якое адбудзецца 15 сакавіка ў Мінску, плануецца разгледзець каля 40 пытанняў.
Сёння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін абмяркоўваў парадак паседжання з прэм'ерам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе ІА REGNUM.
Пуцін адзначыў, што трэба "выйсці на такія рашэнні, якія дазволілі б нам развіваць адносіны з Беларуссю па ўсіх кірунках, якія мы лічым прыярытэтнымі".
Пра прыярытэты казаў і Барадзін. Ён праінфармаваў Пуціна, што "мы па балансе ПЭК дамовіліся". "Я думаю, што гэта будзе вельмі адназначнае пытанне, бо беларусы сёння атрымліваюць 95% энерганосьбітаў з Расіі. Ад 45% да 80% камплектуючых з Расіі атрымліваюць", — падкрэсліў ён.
Заўтра Барадзін сустрэнецца з беларускім прэм'ерам Мясніковічам.