Пуцін: Інтэрнэт — інструмент падвышэння якасці жыцця

Як перадае ІА REGNUM, 20 красавіка адказваючы на пытанні дэпутатаў Дзярждумы, Пуцін падкрэсліў, што Інтэрнэт — "толькі інструмент для вырашэння важных народнагаспадарчых задач, сацыяльных праблем, гэта магчымасць зносінаў, самавыяўлення, гэта інструмент падвышэння якасці жыцця".

"Праўда, асноўныя рэсурсы знаходзяцца не ў нашых руках — за мяжой, дакладней, за акіянам, менавіта гэта выклікае заклапочанасць некаторых спецслужб, маю на ўвазе магчымасць выкарыстання гэтых рэсурсаў у інтарэсах, што пярэчаць інтарэсам грамадства", — адзначыў ён. "Паўтараю, гэта іх заклапочанасць", — падкрэсліў Пуцін. "Што тычыцца маёго асабістага меркавання, як вы спыталі, то я не лічу магчымым штосьці абмяжоўваць", — заявіў старшыня ўраду.