Пуцін пацвердзіў, што ў выпадку перамогі зробіць прэм'ерам Мядзведзева
І той зможа працягнуць пераўтварэнні, якія пачаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы.
Такую заяву прэм'ер і кандыдат у прэзідэнты Расіі зрабіў падчас размовы з рэдактарамі вядучых заходніх газет. Пуцін спрабаваў абгрунтаваць такую "ракіроўку" не жаданнем "сядзець ля ўлады", а "працягнуць пераўтварэнні" і не бачыць у гэтым нічога незвычайнага.
Таксама ён патлумачыў сутнасць дамоўленасці з Мядзведзевым. Аказваецца, Уладзімір Пуцін дамаўляўся з Дзмітрыем Мядзведзевым не мяняцца месцамі, а ісці на прэзідэнцкія выбары таму, хто будзе мець большы рэйтынг, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 4 сакавіка.