П'яная пенсіянерка параніла нажом правадніка ў цягніку
Здарэнне адбылося ў цягніку Баранавічы—Віцебск.
Як паведамляе БЕЛТА, 58-гадовая пенсіянерка з Полацкага раёна ўначы ў вагоне цягніка без асаблівых падставаў напала на 38-гадовага правадніка.
Перад тым як зайсці ў цягнік, пенсіянерка разам са сваім знаёмым выпівала, а ў вагоне вырашыла працягнуць "свята". Жанчына папрасіла правадніка скласці ёй кампанію. Атрымаўшы адмову, пасажырка вярнулася на сваё месца. А праз нейкі час яна зноў адправілася да правадніка і нанесла яму ўдар нажом у шыю.
На хуліганку пачалі крымінальную справу.