П'яны дзятлаўчанін расстраляў МАЗ з "пнеўматыкі"
Кіроўца вялікагрузнага МАЗа наўрад ці думаў, што ён апынецца на месцы герояў кінабаевікоў.
Як паведамляе гродзенская абласная ДАІ, у Дзятлаўскім раёне два маладыя чалавекі вярталіся з суседняй вёскі. Яны былі нападпітку, бо якраз і хадзілі ў краму па спіртное. У кішэні аднаго з іх быў пісталет. Хлопец вырашыў праверыць на трываласць лабавае шкло аўтамабіля, які ехаў яму насустрач. Абодва п'яныя выйшлі на сярэдзіну дарогі і зрабілі некалькі стрэлаў па машыне.
Кіроўца спыніўся, а хуліган кінуўся ўуцякаць праз поле. На месцы злачынства застаўся яго п'яны таварыш. Стралка затрымалі праз пару гадзінаў. На яго пачалкі крымінальную справу за хуліганства.
Фота — cezar.ua