Пяткевіч: Скарачэнне чыноўнікаў закране толькі некалькі тысяч чалавек

З высокапастаўленай чыноўніцай пагаварыла "Комсомольская правда в Белоруссии". Нагадаем, што  паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі да 1 ліпеня колькасць дзяржслужбоўцаў у краіне павінна скараціцца на 25%.

Па словах Пяткевіч, у Беларусі "вельмі невялікі дзяржаўны апарат" і лішніх людзей у ім няма. Чыноўніца кажа, што гаворка ідзе не столькі пра скарачэнне апарату, колькі пра тое, каб аптымізаваць яго функцыі дзеля дэбюракратызацыі. Звольненых службоўцаў плануецца накіраваць на працу ў рэальны сектар эканомікі.

Фота — bymedia.net