Пятро Краўчанка: грошы на "Малую падарожную кніжыцу" Скарыны знойдзеныя

Ён прапанаваў выкупіць яе талакой — сабраўшы грошы ад усіх добраахвотнікаў. Нагадаем, што падобным чынам сёлета быў выкуплены арыгінальны "Статут Вялікага Княства Літоўскага".

Аднак сёння Пятро Краўчанка заявіў "Польскаму радыё для замежжа", што спонсар ужо знайшоўся. "Дзяржава, быццам бы, ужо знайшла грошы", — сказаў ён. Іншыя дэталі Краўчанка пакуль не агучыў.

Учора ён паведаміў, што асобнік "Малой падарожнай кніжыцы" можа каштаваць ад 300 000 да 500 000 долараў.

"Малая падарожная кніжыца" Францыска Скарыны была надрукаваная ў Вільні ў 1522 годзе. Агулам вядома пра 7 асобнікаў — без уліку згаданага Краўчанкам.

Фота — belta.by