Пяць з шасці ўладальнікаў зброі ў Баранавічах маюць неахоўванае жытло

Цяпер у горадзе, кажуць праваахоўнікі, больш за 1200 чалавек легальна маюць зброі. Але менш за 200 з іх маюць кватэры, узятыя пад ахову. Пры гэтым у некаторых паляўнічых па некалькі стрэльбаў і нават карабіны. Раней пад ахову патрабавалі здаваць толькі наразную зброю, а гладкаствольную — не. 


Заплаціць за абсталяванне кватэры сігналізацыяй трэба 500 тысяч рублёў, а штомесяц плаціць за паслугу 17,5 тысяч рублёў.