Рабочы ЖЭСа ўдарыў нажом у жывот свайго 10-гадовага сына
Здарэнне адбылося ў Мінску ў Партызанскім раёне.
Як інфармуе БЕЛТА, 35-гадовы мужчына раптоўна ўдарыў свайго сына-школьніка кухонным нажом у сваёй кватэры. Пакінуўшы параненага без дапамогі, ён сышоў. Хлопчык здолеў патэлефанаваць маці, якая выклікала хуткую дапамогу.
Міліцыянты ўжо праз гадзіну затрымалі бацьку школьніка. Свае дзеянні мужчына патлумачыць не змог. Паведамляецца, што ён не знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным ці наркалагічным дыспансерах, працаваў рабочым аднаго з сталічных ЖЭСаў.