Рабочы зваліўся з царкоўнага купала і застаўся жывы
Здарэнне адбылося ў вёсцы Басцяновічы Мсціслаўскага раёна.
45-гадовы мужчына фарбаваў купал Пакроўскай царквы і раптоўна не ўтрымаўся, паляцеў уніз. У выніку падзення ён атрымаў некалькі пераломаў і быў шпіталізаваны. Праваахоўнікі цяпер праводзяць праверку, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.
Фота — fotobel.by