Рабочы зваліўся з вежавага крана і загінуў
Выратавальнікі даставалі цела мужчыны з арматурнай канструкцыі, на якую ён упаў з вышыні 9-га паверха.
Здарэнне адбылося на адной з будоўляў у Партызанскім раёне сталіцы. Як паведамляе агенцтва "Інтерфакс-Запад", загінуламу было 52 гады.
Па факце гібелі рабочага праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Фота — bymedia.net