Радаслаў Сікорскі сустрэўся з Анджэем Пачобутам
Кіраўнік польскага МЗС запэўніў журналіста, што Польшча і далей будзе аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.
На сустрэчы Сікорскі таксама падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў з'яўляецца абавязковай умовай для пачатку дыялогу паміж ЕС і Беларуссю, паведамляе БелаПАН. У сваю чаргу Пачобут адзначыў, што ўдзячны Польшчы, міністру РадаславуСікорскаму і Міністэрству замежных спраў за дапамогу і намаганні, якія прывялі да яго вызвалення. Нагадаем, што 5 ліпеня Анджэй Пачобут быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Журналіст быў абвінавачаны ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Судовы працэс быў закрытым. Да яго Пачобут правёў у турме больш за тры месяцы.