Радыеактыўную цэглу затрымалі на беларуска-польскай мяжы
Будматэрыял везлі з Польшчы ў Расію ў грузавіку “ДАФ” з паўпрычэпам. Выпраменьванне ўдвая перавышала норму.
Груз затрымалі на пункце "Казловічы". Грузавік змясцілі на асобную пляцоўку. Дарэчы, машыну могуць і завярнуць, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
За 10 месяцаў сёлета было зафіксавана 868 выпадкаў перавышэння дапушчальнай радыяцыйнай нормы. 24 з іх былі прызнаныя небяспечнымі. У такім выпадку груз вяртаўся ў краіну паходжання. Лёс грузу вызначаюць эксперты МНС і санэпідслужбы.
У асноўным “фаняць” кераміка і хімічныя рэчывы.