Радыяцыя з Японіі дайшла да Літвы і Украіны, а Беларусь абмінула
Беларускія спецыялісты мяркуюць, што радыеактыўныя часцінкі да нас не дойдуць.
Радыеактыўныя часцінкі, якія трапілі ў атмасферу пасля выбухаў на АЭС "Фукусіма-1", ужо зафіксаваныя на поўначы Еўропы, а таксама ва Украіне і Літве, перадае DelFI. Па словах навукоўцаў, радыеактыўны пыл неўзабаве дасягне і іншых еўрапейскіх краін, але ён не ўяўляе небяспекі для жыцця чалавека.
Як паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца Цэнтр радыяцыйна-экалагічнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Ала Шайбак, сітуацыя з радыяцыяй у нашай краіне стабільная.
“Па дадзеных сеткі радыяцыйнага маніторынгу дэпартамента па гідраметэаралогіі радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі застаецца стабільнай і не мела зменаў за ўвесь перыяд ад пачатку аварыі на японскай АЭС”.
Па яе словах, беларускія спецыялісты мяркуюць, што радыяцыя з Японіі да Беларусі не дойдзе.
Фота: obozrevatel.com