Радыёактыўныя прадукты распаўсюдзіліся па ўсёй Японіі
Пра гэта сведчаць дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Сітуацыя з радыяцыйным забруджваннем прадуктаў харчавання пасля выбуху на АЭС "Фукусіма-1" з'яўляецца значна больш цяжкай, чым меркавалася раней. Такую заяву зрабіла Сусветная арганізацыя аховы здароўя, інфармуе Reuters.
Прадстаўнік гэтай міжнароднай арганізацыі ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне Пітэр Кардынглі адзначыў, што ў першыя дні пасля надзвычайнага здарэння ішла гаворка пра абмежаванне праблемы 20-30-кіламетровай тэрыторыяй вакол АЭС, але гэта аказалася памылкай. Радыёактыўныя прадукты ўжо патрапілі ў іншыя рэгіёны краіны, сцвярджае Кардынглі.