Рагозін абверг звесткі аб размяшчэнні расійскіх ракет у Беларусі
Пастаянны прадстаўнік Расіі пры NATO Дзмітры Рагозін назваў гэтыя звесткі фантазіямі.
Пра гэта паведамляе interfax.by. Нагадаем, што на днях з'явіліся паведамленні пра магчымае размешчэнне ў Беларусі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр" у адказ на разгортванне амерыканскай проціракетнай абароны ў Еўропе.
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 23 лістапада заявіў, што расійскія ракетныя комплексы будуць размяшчацца толькі на тэрыторыі самой краіны. Адным з такіх рэгіёнаў ён назваў Калінінградскую вобласць.