Ракетныя войскі Расіі адмаўляюцца ад закупак грузавікоў МАЗ

Пра гэта паведамляе moneyjournal.ru са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка з камандавання Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. Ад закупкі МАЗаў расійскае МІнабароны плануе адмовіцца ўжо ў 2014 годзе. Планавалася, што на гэтых грузавіках і будуць перавозіць грунтовыя новыя ракетныя комплексы "Ярс" і "Авангард". ЁАле расійскія вайскоўцы вырашылі, што іх патрабаванням найлепш адпавядаюць айчынныя шасі.

Пакуль што беларускія вытворцы не атрымалі канчатковай адмовы. Бліжэйшым часам узброеныя сілы Расіі павінны будуць атрымаць на мінскіх машынах некалькі дзясяткаў "Ярсаў". Але дакладна вядома, што больш ніякіх новых закупак не будзе.

Фота — moneyjournal.ru