Рашэнне пра дэпартацыю траіх украінцаў прымуць у пачатку красавіка
Сябраў моладзевай арганізацыі “Нацыянальны альянс” затрымалі ў Мінску на акцыі да Дня волі, 24 сакавіка.
Як паведаміла БелаПАН кіраўнік арганізацыі Мая Масквіч, дакладная дата разгляду іх справаў невядомая. Затрыманыя Юлія Грышчук, Юлія Слівінская і непаўналетні Назар Зеліноўскі трапілі ў міліцыю, як толькі выйшлі з маршрутнай таксоўкі. Іх пакаралі аднымі суткамі арышту і адпусцілі. Але афіцыйнага рашэння пра іх дэпартацыю ўлады не прынялі.
Украінскія актывісты прыбылі ў Мінск, каб узняць на акцыі да Дня волі ўкраінскія сцягі ў межах праекту “Украінская прысутнасць”.