Расійская фірма прадае калекцыянерам беларускія грошы "апошняга дыктатара"
Прадпрымальнікі з Петразаводска вырашылі зарабіць на продажу сапраўдных купюр — 10, 100 і 500 рублёў.
Іх упакоўваюць у празрысты пакецік з надпісам "Апошні дыктатар Еўропы А. Лукашэнка. Банкноты Беларусі. Для калекцыянераў". За адну такую "калекцыю" патрабуюць 100 расійскіх рублёў (больш за 3 долара). Атрымліваецца, што 610 беларускіх рублёў прадаюць за 26 тысяч, піша ў ЖЖ жыхарка Санкт-Пецярбурга.