Расійская паліцыя ўзбудзіла крымінальную справу па факце падпалу аўтазака
Справа распачатая па артыкуле “Хуліганства”.
Нагадаем, што падпал паліцэйскага аўтамабіля “Урал” ля аднаго з участкаў паліцыі Пецярбурга адбыўся 31 снежня. Адказнасць за яго ўзялі на сябе актывісты арт-групы “Вайна”.
Аднак пакуль расійская паліцыя афіцыйна не звязвае расследаванне інцыдэнту з арт-групай. Нават нягледзячы на тое, што 2 студзеня актывісты выклалі на YouTube відэа з падпалам машыны. Яны назвалі яго акцыяй “Гары, гары ясна, каб не згасла”, а ў LiveJournal апублікавалі фатаграфіі з апісаннем падрыхтоўкі акцыі, якая была праведзеная ў знак пратэсту супраць з'яўлення ў Расіі палітычных зняволеных.