Расійскі бізнэсмен не забяспечыў надоі, у яго забіраюць беларускі калгас

Аграфірма "Петкавічы" месціцца каля знакамітага Зубра побач з Брэсцкай трасай. Расіянін набыў яе ў канцы 2009 года. "Хацелася стварыць прадпрыемства, якое стала б прыкладам эфектыўнасці працы Саюзнай дзяржавы", — кажа Канін у інтэрв'ю "Комсомольской правде в Беларуси".

Аднак, паводле яго слоў, амаль адразу ён адчуў супрацьдзеянне з боку райвыканкаму. Чыноўнікі ж кажуць, што так і не дачакаліся абяцаных інвестыцый, а рашэнне забраць гаспадарку прымалі не яны, а гаспадарчы суд.

Фота — kp.by