Расійскі трэнер Назараў просіць даць яму ахову на час Кубка Палесся
Спаборніцтвы пройдуць у Гомелі з 10 па 12 лістапада. У ім прымуць удзел, Беларусь, Данія, Расія і Славенія.
Як паведамляе Goals.by, галоўны трэнер "Віцязя" і адзін з трэнераў хакейнайнай зборнай Расіі-2 Андрэй Назараў звярнуўся з просьбай да кіраўніцтва беларускага МУС. Ён хоча атрымаць асабістую ахову на ўвесь час правядзенні Кубка Палесся.
Нагадаю, на матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ 6 лістапада паміж мінскім "Дынама" і "Віцязем" у Назарава адбыўся канфлікт з беларускімі заўзятарамі. Па яго выніках трэнер быў дыскваліфікаваны на два матчы.