Расійскія блогеры змантавалі фота з мінскага метро?
Прынамсі, у метрапалітэне агучваюць менавіта такую версію падзеяў.
Работнікі метрапалітэна паведамілі "Камсамолцы", што пачалі праверку адразу пасля таго, як у інтэрнэце з'явіліся скандальныя фатаграфіі. Па іх словах, наяўнасць фотамантажу відаць па памерах фатаграфій, па тым, як ляжаць рэйкі.
Па апублікаваных фатаграфіях работнікі метро, па іх словах, праверылі ўсе збудаванні і выявілі, што ўсё зачынена, знаходзіцца ў спраўным стане.