Расійскія фанаты распавялі, за што збілі сцюардаў ва Уроцлаве (відэа)
Прадстаўнік расійскіх заўзятараў раскрыў прычыны бойкі фанатаў са сцюардамі стадыёна ў польскім Уроцлаве.
Сябра Усерасійскай арганізацыі заўзятараў прызнаўся парталу Савецкі спорт, што польскія работнікі стадыёна ўсяго толькі выконвалі свае абавязкі. Яны спрабавалі затрымаць заўзятара з-за піратэхнікі. Таварышы ў сваю чаргу заступіліся за яго.
Раней у інтэрнэце з'явіўся відэазапіс, на якім відаць, як расіяне ўступаюць у бойку са сцюардамі, адзін з якіх пасля завяршэння інцыдэнту застаецца ляжаць на бетоннай падлозе.
Бойка адбылася 8 чэрвеня пасля матчу Расія-Чэхія на чэмпіянаце Еўропы па футболе.