Расійскія паліцыянты знайшлі наркотыкі ў беларускага гульца КВЗ
Але крымінальнай кары яму ўдалося пазбегнуць
Як паведамляе "Восьмы канал", беларуская каманда Клуба вясёлых і знаходлівых "Белыя росы" прыехала ў Сочы для ўдзелу ў першым туры гульняў Клуба.
Пры ўездзе ў горад іх мікрааўтобус спынілі супрацоўнікі патрульна-паставой службы. Службовы сабака выявіў наркотыкі ў шафёра і гульца каманды Аляксандра Калінава. Пры сабе гулец меў невялікую колькасць гашышу.
Ужо ў аддзяленні да яго падыйшлі трое супрацоўнікаў ППС і прапанавалі за 100 тысяч рублёў "закрыць справу". Калінаў сказаў, што паедзе па грошы ў гатэль, а сам звярнуўся да паліцыянтаў з заявай пра вымагальніцтва. Яму выдалі мечаныя купюры.
Цяпер на патрульных пачалі крымінальную справу. А беларускі кавэзэшнік пазбегне крымінальнай адказнасці. Яму пагражае толькі штраф ад 4 да 5 тысяч рублёў ці арышт да 15 сутак.