Расійскія заўзятары затрыманыя на мяжы з Беларусю

Пасажыры не аказалі супраціву, спецсродкі да іх не прымяняліся, піша інфармагенцтва РІА "Новости". Падазроных пасажыраў праверыць пракуратура. Пасля будзе прынятае рашэнне пра іх далейшы лёс: хлопцаў ці перадададуць паліцыі, ці адправяць дадому.

Нагадаем, за час Еўра-2012 на вуліцах польскіх гарадоў былі затрыманыя каля 100 расійскіх заўзятараў. Большасць з іх трапілі ў пастарункі перад матчам Расія — Грэцыя. Некаторыя з затрыманых мелі з сабой накладныя вусы і нават пейсы, і падчас высвятлення асобы спрабавалі ўвесці паліцыю ў зман.